У Беларусі вылечыліся і выпісаныя 3 259 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
Зарэгістраваныя 17 489 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус, што складае 8,2% ад колькасці праведзеных аналізаў. Усяго іх зроблена 211 369.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 103 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленым COVID-19.