Шляхі актывізацыі міжпарламенцкіх адносін Беларусі і Лаоса абмяркоўваліся ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага схода Беларусі ў час сустрэчы спікераў палат беларускага парламента з Прэзідэнтам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Цюмалі Сайнясона.
Старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў адзначыў, што Беларусь і Лаос маюць узаемныя інтарэсы ў розных сферах, пра што сведчыць падпісаны напярэдадні пакет дакументаў, які адкрывае дарогу для супрацоўніцтва па шырокаму спектру напрамкаў
Прэзідэнт Лаоса прапанаваў кіраўніцтву Нацыянальнага сходу Беларусі шэраг мер, якія дапамогуць пашырыць адносіны паміж парламентарыямі дзвюх краін. Размова, у прыватнасці, ідзе аб стварэнні групы дружбы.