Беларускі ўрад разглядае комплекс мер для падтрымкі бізнесу на фоне каранавіруса

Фота: belta.by


Беларускі ўрад разглядае комплекс мер для падтрымкі бізнесу на фоне каранавіруса. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урад сабраў звароты бізнес-саюзаў. "Цяпер пасектаральна абмяркоўваем з усімі асацыяцыямі, найбольш пацярпелымі кампаніямі. Ідзе вельмі актыўны працэс", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Ён пакуль не стаў гаварыць пра канкрэтныя меры. "Там вельмі вялікі спіс. Плюс мы глядзім тыя рашэнні, якія прыняты еўрапейскімі краінамі, Расіяй, ЗША. Паглядзім, можа, нешта цікавае з гэтых дакументаў для сябе возьмем", - сказаў Дзмітрый Крутой, падкрэсліўшы, што пытанне трэба вырашаць аператыўна.

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, пакуль складана гаварыць і пра папярэднія ацэнкі страт, якія панёс бізнес. "На мінулым тыдні і на прадпрыемствы канкрэтныя выязджалі, і рынкі маніторылі, і сітуацыю ў невялікіх кампаніях. Вялікі масіў аналітычнай інфармацыі цяпер апрацоўваем", - расказаў Дзмітрый Крутой.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动