Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пад час сустрэчы з прэзідэнтам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Цюмалі Сайнясонам заявіў, што геаграфічная аддаленасць паміж краінамі не павінна стрымліваць развіццё двухбаковага супрацоўніцтва і прапанаваў развіваць узаемадзеянне па ўсіх напрамках.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што краінам трэба наладжваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, таксама ў навуковай, адукацыйнай, ваенна-тэхнічнай галінах. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка Беларусь гатовая наладжваць кантакты па ўсіх напрамках, якія цікавяць Лаос.