У горадзе Ллорэт прайшоў IX Міжнародны конкурс Opus-2013, у якім прынялі ўдзел выканаўцы з Беларусі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Казахстана, Расіі і іншых краін. Удзельніца ад Беларусі, юная салістка ўзорнай дзіцячай студыі эстраднай песні "Форум" Цэнтра культуры "Віцебск" Вівьен Сабі стала першай выканаўцай, што прадстаўляла Беларусь на гэтым форуме. Члены журы прысудзілі ёй другое месца.
Вівьен Сабі ў якасці ўзнагароды атрымала не толькі дыплом лаўрэата і памятныя прызы, але і грант на ўдзел у міжнародным маладзёжным фестывалі папулярнай музыкі і аўтарскай песні "Рыжская сімфонія", які пройдзе ў снежні ў Латвіі.