Міжнародная фінансавая карпарацыя аб'явіла вынікі даследавання развіцця бізнесу ў Беларусі за тры гады. Для гэтага апытаны кіраўнікі 1200 кампаній. Сярод тэндэнцый – скарачэнне спісу відаў дзейнасці, якія ліцэнзуюцца, таксама стала менш праверак. Такое даследаванне праводзілася, каб інвестары маглі ацаніць магчымыя рызыкі і перспектывы. Гэтымі днямі была прынята і стратэгія развіцця праектаў Міжнароднай фінансавай карпарацыі ў Беларусі. Арганізацыя сёлета гатова інвесціраваць у развіццё прыватнага бізнесу 80 мільёнаў долараў.