У Мінску ўпершыню ладзілася сустрэча аматараў праванса - папулярнага еўрапейскага стылю. Яго прыхільнікі аддаюць перавагу простым, натуральным рэчам у інтэр'еры, наўмысна састараным. У колеры пераважае пастэльная гама, з яркімі акцэнтамі. Арганізатары праванскай імпрэзы плануюць праводзіць падобныя сустрэчы рэгулярна.