У кампаніі beCloud расказалі, што ўжо больш за 400 дзяржорганаў размясцілі свае інфармацыйныя сістэмы на дзяржаўным воблаке. «Беларускія воблачныя тэхналогіі» (beCloud) - дзяржаўны інфраструктурны аператар, які з“явіўся на свет у 2012 годзе. Ён займаецца праектаваннем, будаўніцтвам, абсталяваннем і эксплуатацыяй сеткі перадачы даных.
Расказвае гендырэктар «Беларускіх воблачных тэхналогій» (аператар beCloud) Алег Сядзельнік.
Рэспубліканскі цэнтр апрацоўкі данных (РЦОД) beCloud - адзін з найбольш сучасных дата-цэнтраў ва Усходняй Еўропе, ён прапаноўвае кліентам высокі ўзровень бяспекі, адмоваўстойлівасці і якасную тэхнічную падтрымку. На базе дата-цэнтра працуе Рэспубліканская воблачная платформа beCloud для прадастаўлення доступу да воблачных сэрвісаў ўсіх дзяржорганаў, а таксама прыватных кампаній. Пра надзейнасць і высокі ўзровень бяспецы інфармацыі, які забяспечвае для сваіх кліентаў beCloud - расказвае кіраўнік структурнага падраздзялення Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) пры прэзідэнце Яўген Ліплянін.
Паэтапны пераход на платформу дзяржаўнага воблака ужо ажыццявілі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі, Міністэрства фінансаў, Міністэрства юстыцыі, Мінгарвыканкам і іншыя. Пра свой вопыт карыстання платформай beCloud - намеснік кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Юлія Берднікава