Беларусь і Фінляндыя бачаць сур'ёзныя перспектывы для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў эканамічнай, адукацыйнай, навуковай і культурнай сферах, спорце і турызме. Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Літве і Фінляндыі Уладзімір Дражын. Ён падкрэсліў, што цікавасць да Беларусі ў Фінляндыі расце адначасова з пашырэннем беларуска-фінскага палітычнага дыялогу, умацаваннем кантактаў паміж знешнепалітычнымі ведамствамі і ўстановамі дзяржаўнага кіравання абедзвюх краін, пашырэннем культурных сувязей. Расце аб'ём інвестыцый, павялічваецца колькасці сумесных праектаў. У якасці прыкладу пасол прывёў планы фінскага энергетычнага канцэрна MW Power прыняць удзел у рэканструкцыі ЦЭЦ у Мазыры з аб'ёмам інвестыцый у 50 млн. еўра