Фота: belta.by
Замежныя студэнты з 10 універсітэтаў і 3 каледжаў Беларусі прадставілі ў Гродне традыцыі сваіх народаў і краін у рамках творчай гасцёўні "Беларусь - скрыжаванне нацыянальных культур".
Беларускія і замежныя студэнты з 14 краін расказалі аб сваёй радзіме, выканалі песні і вершы на беларускай мове. Падчас круглага стала прадстаўлены нацыянальныя святы. Завяршылася гасцёўня канцэртам "Шматгалоссе нацыянальных культур". Студэнты прадставілі нацыянальныя танцы і творчыя нумары.