Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі сёння праект закона "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Народнай Рэспублiкi Бангладэш аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве"
Дакумент прадугледжвае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва бакоў па вытворчасці і мадэрнізацыі ваеннай тэхнікі, сістэм кіравання, сувязі і радыёэлектроннай барацьбы. Прадугледжваюцца і сумесныя распрацоўкі новых узораў ваеннай радыёэлектроннай тэхнікі і ўзбраення, іншай тэхнікі спецпрызначэння.