Міністр замежных спраў Беларусі даў інтэрв’ю германскаму выданню "Зюддойчэ Цайтунг"

Фота: belta.by


Беларусь імкнецца падтрымліваць збалансаваныя адносіны з усімі краінамі, разглядаючы пры гэтым Расію як асноўнага саюзніка і арыентуючыся на асцярожнае збліжэнне з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю аднаму з вядучых германскіх выданняў - газеце "Зюддойчэ Цайтунг". 

Міністр чарговы раз адзначыў, што Беларусь знаходзіцца "ў далікатнай, вельмі адчувальнай сітуацыі", размяшчаючыся на лініі разрыву паміж двума буйнымі геапалітычнымі гульцамі - Расіяй на Усходзе і Еўрасаюзам на Захадзе. Паводле яго слоў, у такой сітуацыі Беларусь імкнецца "падтрымліваць збалансаваныя адносіны з усімі", але разглядае Расію "ў якасці асноўнага саюзніка". Зрэшты, гэта не азначае наяўнасці інтарэсу выключна да ўсходняга суседа. "У апошні раз падчас буйнога сусветнага фінансавага крызісу мы даведаліся на ўласным вопыце, што залежнасць ад адной краіны з'яўляецца згубнай для нашай эканомікі. Таму мы хацелі б дывэрсыфікаваць нашы адносіны і разглядаем Еўрапейскі саюз у якасці другога па важнасці эканамічнага партнёра. Нам бы хацелася мець добрыя адносіны як з ЕС, так і з іншымі дзяржавамі ў свеце", - падкрэсліў дыпламат.

 
 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动