Фота: belta.by
Бізнес-клімат у сталіцы стане больш камфортным. Для гэтага створаны адзіны савет па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме. Асноўная задача - развіццё высокатэхналагічных і экспартна арыентаваных прадпрыемстваў. Тым больш што ў Мінску ёсць гарадскі тэхнапарк, моладзевая сацыяльная служба, цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва. Работа павінна быць максімальна спрошчанай. У савет уваходзяць як прадстаўнікі дзяржорганаў, так і дзелавых колаў. Для рэгулявання бізнесу будуць пастаянна праводзіць кансультацыі і нарады па аператыўных пытаннях.