Упершыню ў Беларусі праходзіць выстава літаграфій Пабла Пікаса

Фота: belta.by


Упершыню ў Беларусі праходзіць выстава літаграфій Пабла Пікаса. Экспазіцыя "Параграфы" размясцілася ў Карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі ў Гомелі. У праект увайшла 61 літаграфія з прыватных калекцый Германіі, Бельгіі і Францыі. Размясцілі іх пад спецыяльным музейным шклом, якое дазваляе дакладна разглядзець найменшыя дэталі карціны. Агульны кошт збору перавышае адзін мільён еўра. Адна зала прысвечана такому знакаваму твору, як "Герніка". У другой  сабрана некалькі серый, пачынаючы з ранніх прац. Вядома ж, працы з блакітнага перыяду. Цэлы шэраг серый, прысвечаных ледзь пазнейшай творчасці, - гэта серыя "Тарэадоры і быкі", калажы і працы розных гадоў, розных тэм.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动