Гэтая тэма закраналася падчас візіту ў Венгрыю дэлегацыі Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
Пад час сустрэчы былі прадстаўлены турыстычныя магчымасці краін, абмеркаваны пытанні маркетынгу і інвестыцый у сферы турызму, стварэння сумесных турыстычных прадуктаў. Беларускі бок зрабіў прэзентацыю, прысвечаную чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.
Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі краін Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы па пытаннях развіцця міжнароднага турызму.