Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць візіт у Беларусь прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуньі Міятавіч важным для аднаўлення даверу паміж беларускім бокам і офісам АБСЕ.
Міністр звярнуў увагу на насычаную праграму візіту Дуньі Міятавіч у Беларусі, якая дазволіла ёй лепш даведацца пра сітуацыю ў краіне. Уладзімір Макей пацікавіўся ўражаннямі Дуньі Міятавіч і адзначыў, што ў бакоў дастаткова пытанняў для абмеркавання.
У сваю чаргу прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ падзякавала беларускаму боку за адкрытасць і адзначыла, што для яе важна чуць усе галасы і меркаванні і перад ёй адкрытыя ўсе дзверы.