Беларускі лідар падзякаваў Ватыкану за добрае стаўленне да Беларусі, за падтрымку, якія аказваецца на міжнароднай арэне, перш за ўсё ў арганізацыі наладжвання адносін з Еўрапейскім саюзам.
Прэзідэнт запэўніў, што ўсё магчымае для Каталіцкай царквы ў Беларусі будзе зроблена, і, можа быць, нават немагчымае.
У сваю чаргу Апостальскі нунцый сказаў, што для яго вялікі гонар знаходзіцца, працаваць у Беларусі - у краіне, якая заслугоўвае пазітыўных адносін.