Манголія запрашае Беларусь удзельнічаць у распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў. Заявіў намеснік міністра замежных спраў Манголіі Дамба Ганхуяг.
Па яго словах Манголія валодае багатымі запасамі карысных выкапняў і гатова прапанаваць беларускім кампаніям удзельнічаць у іх засваенні.
Манголія таксама бачыць перспектывы супрацоўніцтва з Беларуссю ў галіне машынабудавання і сельскай гаспадаркі.