Рашэнне аб стварэнні новай тэхнікі было прынята кіраўніцтвам завода пасля наведвання прадпрыемства дэлегацыяй камбаджыйскай кампаніі, якая зацікаўлена ў прасоўванні беларускіх трактароў на рынак гэтай паўднёва-ўсходняй дзяржавы.
Першы ўзор новай мадыфікацыі трактара днямі адпраўлены партнёрам. Другі будзе прадстаўлены ў Мінску на міжнароднай аграпрамысловай выставе "Белагра-2013".