Мінпрыроды лічыць неабгрунтаванымі прэтэнзіі Літвы да Беларусі аб парушэнні Канвенцыі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце

      Мінпрыроды лічыць неабгрунтаванымі прэтэнзіі Літвы да Беларусі аб парушэнні Канвенцыі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце. Такую думку выказала намеснік начальніка ўпраўлення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Людміла Івашэчкіна.
Паводле яе слоў рэкамендацыі, што раней былі сфармуляваны для Беларусі камітэтам па ажыццяўленні Канвенцыі выконваюцца. Мінпрыроды неаднаразова накіроўвала лісты Міністэрству навакольнага асяроддзя Літвы, у якіх утрымліваліся адказы на пытанні літоўскага ведамства. Акрамя таго, прапаноўвала правесці сумесную кансультацыю спецыялістаў.  Аднак літоўскі бок ігнараваў лісты і прапановы.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动