Пра гэта ў Ерэване заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перамоў з Прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам. Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што дружалюбная Арменія - важны і вельмі блізкі партнёр Беларусі ў Закаўказзе. На афіцыйных перамовах у Ерэване ў вузкім і пашыраным складах кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ўвесь спектр двухбаковых адносін і дамовіліся аб актывізацыі супрацоўніцтва знешнепалітычных ведамстваў, парламентаў, і прадаўжэнні ўзаемнай падтрымкі ў рамках міжнародных арганізацый.