У Канах адкрываецца 66-ы Міжнародны фестываль.
Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" прадставіць у спецыяльнай праграме Short Film Corner пяць кароткаметражных стужак. Плануецца правесці перамовы з прадстаўнікамі кінакампаній Францыі, Славакіі, Чэхіі, Латвіі, Эстоніі, Ізраіля. Таксама будзе вывучацца цікавасць да магчымай продажы першага беларускага паўнаметражнага анімацыйнага фільма "Прыгоды Несцеркі" рэжысёра Ігара Волчака.