Ён асабліва важны ў сувязі з правядзеннем комплекснай мадэрнізацыі кожнага прадпрыемства. А гэта не толькі энергаэфектыўнасць і энергазберажэнне, але і інвестыцыі. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі на форум заявіла больш за 120 распрацовак - гатовых да вытворчасці новых тэхналогій, вырабаў, абсталявання. Сярод іх - ўнікальныя распрацоўкі такія, як монакрышталі і ювелірныя ўстаўкі са штучна вырашчанага ізумруду, электронная кераміка і вырабы на яе аснове. У рамках форуму пройдзе міжнародны конкурс энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных праектаў .