Нацыянальная выстава навукова-тэхнічных дасягненняў Беларусі пройдзе ў Японіі, у Такійскім выставачным комплексе. Мерапрыемства адбудзецца пад час міжнароднай выставы электронікі, мехатроніка і спадарожных галін.
У нацыянальнай экспазіцыі, прымуць удзел прадстаўнікі больш за 35 навукова-даследчых, адукацыйных і акадэмічных устаноў і прадпрыемстваў, а таксама прыватных навукова-вытворчых кампаній. Будзе дэманстравацца больш за 100 экспанатаў па такіх раздзелах, як мехатроніка, электроніка, "зялёная" энергетыка і энергазберажэнне.