Латвійскі бок выказаў зацікаўленасць у актывізацыі ўзаемадзеяння з Беларуссю па развіцці кантэйнерных перавозак, павышэнні прапускной здольнасці аўтамабільных і чыгуначных зносін. Пад час сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы Аляксандра Герасіменкі з міністрам транспарту гэтай краіны Анрыйсам Матысам таксама абмеркаваны пытанні рэалізацыі сумесных праектаў, а таксама стварэнне транспартна-лагістычнай кампаніі.