Прэм'ер-міністр Казахстана Серык Ахметаў на гэтым тыдні наведае з візітам нашу краіну. Запланаваны яго сустрэчы з кіраўніцтвам Беларусі, таксама праграмай візіту прадугледжана наведванне некаторых беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку БелАЗа. Беларуска-казахстанскія адносіны маюць стратэгічны характар. Актыўна развіваецца двухбаковы дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях, міжпарламенцкае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Па выніках мінулага года аб'ём узаемнага гандлю таварамі і паслугамі перавысіў мільярд долараў.