У галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася выстава “Вялікі Статут Вялікага Княства”. У экспазіцыі – арыгіналы выданняў Статута 1588 года ВКЛ, які лічыцца найвышэйшым дасягненнем старабеларускай прававой думкі. Значнасць гістарычнага дакумента падкрэсліў падчас адкрыцця выставы намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі.