Беларусь мае добры запас трываласці ва ўмовах зацяжнога сусветнага крызісу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Па словах кіраўніка дзяржавы, 2013 год - ключавы ў гэтай пяцігодцы. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ўсе поспехі Беларусі заўважаныя і адзначаныя ў свеце. Так, згодна са штогадовым рэйтынгам ААН, краіна ўвайшла ў пералік першых пяцідзесяці краін свету па індэксе чалавечага развіцця, гэта з'яўляецца самым высокім паказчыкам сярод дзяржаў СНД.