Беларусь разлічвае на нармалізацыю беларуска-еўрапейскіх адносін у перыяд старшынства Літвы ў Еўрасаюзе ў другой палове 2013 года. Пра гэта прымаючы даверчыя граматы ў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Літвы ў Беларусі Эвалдаса Ігнатавічуса, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.Ён падкрэсліў, што Беларусь з Літвой аб'ядноўваюць агульная гісторыя, культура, каштоўнасці і традыцыі.