Кітайскія турысты ўсё больш цікавяцца Беларуссю. Гэта было адзначана ў час турыстычнай выставы, якая прайшла ў Пекіне.У выставе прынялі ўдзел турыстычныя кампаніі, якія ажыццяўляюць паездкі ў Беларусь. Як падкрэслілі ў пасольстве Беларусі ў Кітаі, стэнды пра Беларусь зацікавілі наведвальнікаў выставы і прадстаўнікоў многіх турыстычных кампаній.