Перспектывы адносін Беларусі з ЕС, у тым ліку ў рамках "Усходняга партнёрства", абмеркаваны ў Бруселі ў час сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Алены Купчыной з еўрапейскімі чыноўнікамі. У цэнтры ўвагі былі ў тым ліку пытанні "Усходняга партнёрства", экспертных дыялогаў у сферах узаемнага інтарэсу. Абмеркавана таксама магчымасць правядзення беларуска-еўрапейскіх кансультацый па пытаннях гандлю.