Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў паскорыць рэалізацыю інвестыцыйнага праекта са швейцарскай кампаніяй "Штадлер Рэйл Груп". Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў пад час на сустрэчы з генеральным дырэктарам гэтай кампаніі Петэрам Шпулерам.Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў рэалізацыю інвестпраекта і выказаў гатоўнасць аператыўна прымаць рашэнні па паскарэнні яго рэалізацыі. Паводле яго слоў сёлета і наступным годзе з гэтай пляцоўкі пачнуць выходзіць сучасныя электрацягнікі і трамваі беларускай вытворчасці, якія па якасці не будуць саступаць швейцарскім. Аляксандр Лукашэнка ўзяў будаўніцтва завода пад асабісты кантроль.