Мінскі фестываль моў пройдзе днямі на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. За адзін дзень гасцям будуць прадстаўлены больш чым тры дзесяткі моў свету, сучасных, малавядомых і папулярных. Прадстаўляць гэтыя прэзентацыі будуць студэнты, аспіранты і выкладчыкі беларускіх ВНУ, а таксама лінгвісты і мовазнаўцы з Масквы, Санкт-Пецярбурга і Кіева.
Першы ў свеце фестываль моў быў праведзены ў 1995 годзе ў Францыі, падобныя мерапрыемствы праходзілі таксама ў ЗША, Венесуэле, Бельгіі, Швецыі, Малдове, Расіі.