Беларусь мае намер актыўна выкарыстоўваць вопыт Карэі пры стварэнні электроннага ўрада. Адпаведныя пытанні абмяркоўваліся ў Мінску на сустрэчы памочніка Прэзідэнта Беларусі Усевалада Янчэўскага з дэлегацыяй карэйскіх экспертаў. Замежныя партнёры дапамогуць у фарміраванні дарожнай карты пабудовы электроннага ўрада з улікам наяўных перадавых тэхналогій і напрацовак. Паводле ацэнак ААН, Рэспубліка Карэя ў сферы стварэння электроннага ўрада займае першае месца ў свеце.