У Архікафедральным касцёле імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі пройдзе падзячная служба з нагоды абрання новага Папы Рымскага, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Нагадаем, што Новым Папам Рымскім стаў арцыбіскуп Буэнас-Айрэса Хорхе Марыо Берголіа.