Беларускі бок гатовы ў канструктыўным рэчышчы прадметна абмеркаваць высновы і рэкамендацыі, якія змяшчаюцца ў выніковай справаздачы Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека. Такую гатоўнасць пацвердзіла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына на сустрэчы з групай экспертаў БДІПЧ АБСЕ. Замежныя спецыялісты знаходзяцца з візітам у Беларусі для абмеркавання з беларускім бокам выніковай справаздачы БДІПЧ па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі пятага склікання.