Тут плануецца праводзіць камерныя канцэрты, паказы дакументальных фільмаў, выставы маладых мастакоў, лекцыі аб сучасным беларускім мастацтве, прэзентацыі новых кніг і тэматычныя вечары. Выставачныя праекты ў арт-кафэ адкрыюцца экспазіцыяй маладой мінскай мастачкі Ганны Сілівончык "Столік на дваіх".