Пытанні ўдзелу Беларусі ў мерапрыемствах Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва абмеркаваны ў Пекіне. Гэтая тэматыка была ў цэнтры ўвагі падчас сустрэчы Пасла Беларусі ў КНР Віктара Буры з генеральным сакратаром ШАС Дзмітрыем Мезенцавым. На перамовах бакі абмеркавалі перспектывы развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама пытанні ўдзелу Беларусі ў мерапрыемствах арганізацыі.