45 духоўных і свецкіх калектываў з 8 краін прадставяць свае песнапенні, якія будзе ацэньваць прафесійнае міжнароднае журы. Падчас фестывалю запланавана выстава з фондаў Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі, вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, кіналекторый, канцэрты хору студэнтаў Маскоўскай кансерваторыі імя Чайкоўскага, канцэрт Архіерэйскага хору Свята-Аляксандра-Неўскага кафедральнага сабора з Парыжа і хору пявучых стараверскіх прыходаў Сібіры.