Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адводзіць айчыннаму бізнэсу важнае месца ў мадэрнізацыі эканомікі і чакае ад Савета па развіцці прадпрымальніцтва прапаноў па ўдасканаленні эканамічных адносін у краіне. Як адзначыў на нарадзе па далейшай дзейнасці Савета кіраўнік дзяржавы, мадэрнізацыя эканомікі, пра якую нямала сказана, - задача не толькі дзяржаўнага сектара. У яе рашэнне неабходна ўключыць ўвесь айчынны бізнес і максімальную колькасць замежных інвестараў, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.