Беларусь і Францыя ўзаемна зацікаўлены ў супрацоўніцтве ў аграпрамысловым сектары. Гэта адзначылі Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка і міністр сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Францыі Стэфан Ле Фоль падчас наведвання беларускага стэнда на Міжнародным аграпрамысловым салоне Sima-2013. Кіраўнік аграрнага ведамства Францыі ў гутарцы з беларускім дыпламатам выказаў зацікаўленасць да развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі.