Беларусь і Чэхія летась дасягнулі максімуму паказчыкаў гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння за ўсе гады двухбаковага супрацоўніцтва. Гэты факт адзначылі на сустрэчы Пасол Беларусі ў Чэхіі Васіль Маркавіч і дырэктар секцыі Еўропы МЗС Чэхіі Яраслаў Курфюрст. Бакі разгледзелі дынаміку і перспектывы беларуска-чэшскіх адносін і дамовіліся працягнуць у далейшым абмен думкамі па пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс.