Расія будзе дамагацца прадастаўлення Мінску статусу назіральніка ў "Паўночным вымярэнні", у які ўваходзіць Расійская Федэрацыя, ЕС, Нарвегія, Ісландыя. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на міністэрскай канферэнцыі ў Бруселі. Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што захаванне дэпалітызаванага характару супрацоўніцтва на поўначы Еўропы мае асаблівае значэнне. Акрамя таго, расійскі бок будзе дамагацца пашырэння супрацоўніцтва “Паўночнага вымярэння” з Беларуссю.