Беларусь і Шры-Ланка маюць намер актывізаваць палітычны дыялог. Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі і Пасла Шры-Ланкі ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве Удаянгі Віратунгі. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін: развіццё дагаворна-прававой базы, правядзенне ў бліжэйшай перспектыве візіту ланкійскай дэлегацыі ў Мінск, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, турызм, адукацыю.