Беларусь і Грузія абмеркавалі дынаміку і перспектывы развіцця двухбаковых адносін. Пра гэта ішла размова падчас сустрэчы ў Тбілісі міністраў замежных спраў Беларусі і Грузіі Уладзіміра Макея і Маі Панджыкідзэ. Падчас перамоў бакі таксама разгледзелі ўзаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый і актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, міністры дамовіліся надаць асаблівую ўвагу падрыхтоўцы сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы.