Падчас сустрэчы падведзены вынікі двухбаковага ўзаемадзеяння ў 2012 годзе ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай галінах. Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у захаванні пазітыўнай дынамікі развіцця адносін паміж Беларуссю і Латвіяй у 2013 годзе. Асаблівая ўвага нададзена пытанням арганізацыі сумесных мерапрыемстваў па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, а таксама пашырэнню супрацоўніцтва ў транспартна-транзітнай сферы. Адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях адносін па лініі Беларусь – ЕС.