Пасол Беларусі ў Чэхіі Васіль Марковіч і намеснік міністра прамысловасці і гандлю Чехіі Мілан Гаворка абмеркавалі перспектывы гандлёва-эканамічных сувязей паміж краінамі. Удзельнікі сустрэчы пазітыўна ацанілі дынаміку эканамічнага ўзаемадзеяння ў мінулым годзе. Былі дасягнуты найлепшыя за ўсе гады двухбаковага супрацоўніцтва паказчыкі ўзаемнага гандлю і паступлення чэшскіх інвестыцый у эканоміку Беларусі. Адзначана эфектыўная работа беларуска-чэшскіх рабочых груп па супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі, сельскай гаспадарцы і пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў дзвюх краін. Абмяркоўваліся таксама пытанні падрыхтоўкі да 5-га пасяджэння беларуска-чэшскай змешанай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ў 2013 годзе.