У Гродзенскай вобласці ўпершыню правядуць фестывалі квасу, сыру і вулічных тэатраў.

У Гродзенскай вобласці сёлета ўпершыню правядуць фестывалі квасу, сыру і вулічных тэатраў. Мерапрыемствы зробяць больш разнастайным адпачынак жыхароў вобласці і будуць садзейнічаць турыстычнай прывабнасці рэгіёна. Адкрыты фестываль сыру плануецца правесці ў чэрвені. У рэгіёне паспяхова функцыянуюць малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы, якія маюць выдатныя славянскія традыцыі сыраробства. Яшчэ адно свята для гурманаў - фестываль квасу - адбудзецца ў Лідзе, дзе размешчаны найбуйнейшы ў вобласці вытворца гэтага напітку. Мерапрыемства запланавана на верасень. А ў Гродне ў верасні вырашана правесці першы фестываль вулічных тэатраў. У вобласці дзейнічае амаль 300 самадзейных тэатраў, больш як 50 з іх маюць званні "народных" і "ўзорных". Свята дасць магчымасць прадставіць іх творчасць шырокаму колу гледачоў. Акрамя таго, абмяркоўваецца падрыхтоўка новых фестываляў абрадаў і рамёстваў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动