Беларусь разлічвае на падтрымку з боку дзяржаў - удзельніц СНД у практычным ажыццяўленні беларускіх ініцыятыў у час старшынства ў Садружнасці. Міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей на ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды пачатку старшынства Беларусі ў СНД зачытаў зварот кіраўніка беларускай дзяржавы да краін - удзельніц СНД. У звароце падкрэсліваецца, што Беларусь заўсёды падтрымлівала цэнтраімклівыя тэндэнцыі на постсавецкай прасторы, адказна падыходзіла да сваёй ролі ў кансалідацыйных працэсах у рамках Садружнасці і мае намер выкарыстоўваць сваё старшынства для далейшага ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД, павышэння ўзроўню жыцця і дабрабыту іх грамадзян.