Расійска-аўстрыйска-беларускі бізнес-форум пройдзе 16 сакавіка ў Маскве

           Расійска-аўстрыйска-беларускі бізнес-форум пройдзе 16 сакавіка ў Маскве, паведамілі БЕЛТА арганізатары мерапрыемства.

Форум стане пляцоўкай, на якой прадпрыемствы і арганізацыі змогуць прадэманстраваць свае тэхналагічныя дасягненні і інавацыйныя праекты ў розных галінах эканомікі, а таксама азнаёміцца з вопытам сваіх калег з Беларусі, Расіі і Аўстрыі.

Праграмай мерапрыемства прадугледжана правядзенне пленарнага пасяджэння і галіновых секцый па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы машынабудавання і інфраструктуры, інавацыйных тэхналогій у сельскай гаспадарцы, энергазберагальных тэхналогій у сектары ЖКГ, турызму.

У мерапрыемстве прымуць удзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Расіі Сяргей Катырын, віцэ-прэзідэнт Федэральнай палаты экономікі Аўстрыі Рыхард Шэнц.

Арганізатарамі форуму выступілі беларуская і расійская гандлёва-прамысловыя палаты, Федэральная палата эканомікі Аўстрыі пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动